У расійскім Краснаярску прайшла акцыя ў падтрымку беларускай апазіцыі

Акцыю прызначылі каля беларускага консульства на праспекце Міру. Але, як піша "Комсомольская правда", на яе прыйшоў толькі адзін удзельнік. Па яго словах, удзельнікаў мусіла быць больш за 10 чалавек. Але аднаго з іх нібыта проста з дома забралі супрацоўнікі паліцыі. Верагодна, усіх астатніх спасцігла тая ж доля.


У прызначаны час адзіны ўдзельнік краснаярскай "маўклівай акцыі" пачаў пляскаць у ладкі. Дзея цягнулася пяць хвілінаў. 


Дарэчы, на акцыю прыйшлі і тыя, хто падтрымлівае Лукашэнку. Яны нават прынеслі яго партрэт.