У Расіі з рабства вызвалілі чатырох беларусаў
Гэта адбылося падчас сумеснага рэйда праваахоўнікаў і грамадскіх актывістаў у Дагестане.
Беларусы знаходзіліся на цагляным заводзе, размешчаным недалёка ад вёскі Краснаармейск паблізу Махачкалы. Уладальнікі завода не выплачвалі працаўнікам заробку на працягу сямі месяцаў, прымушалі пры гэтым працаваць па 12 гадзінаў у суткі.
Пасля візіту валанцёраў і прадстаўнікоў МУС яны паабяцалі вырашыць пытанне з заробкам. Цяпер усе вызваленыя знаходзяцца ў Махачкале і рыхтуюцца пакінуць Дагестан ды вярнуцца дадому, паведамляе БелаПАН.
Фота — bymedia.net