У парку Горкага адмяняюць усе мерапрыемствы, прызначаныя на 10 верасня
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прадпрыемстве "Гарадскія паркі Мінскзеленбуда".
Супрацоўніца: "Будзем здымаць мерапрыемствы святочныя ў парку Горкага. Канечне, вы што! Тут жа будуць развітвацца з чалавекам".
Якраз у гэты дзень, а 14-й гадзіне на Лядовай арэне ў парку Горкага адбудзецца развітанне з загінулым у авіякатастрофе хакеістам Русланам Салеем.
У нядзелю мерапрыемствы не адмененыя. 11 верасня а 14-й гадзіне павінен пачацца святочны канцэрт.
Дарэчы, бой падушкамі, прызначаны на суботу на 17-ю гадзіну ў парку Горкага, таксама перанесены на нядзелю.