У Наваполацку з лякарні збегла жанчына ў інвалідным вазку
Яна была на лячэнні з пераломам абедзвюх ног.
Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", міліцыянты знайшлі ўцякачку разам з казённым вазком. Паводл іх словаў, жанчына схільная да занятку прастытуцыяй.
Дарэчы, інвалідны вазок — не першы скрадзены з лякарні сродак перасоўвання пацыентаў. За апошнія некалькі гадоў у той жа наваполацкай лякарні скралі каля двух дзясяткаў пар мыліцаў.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, у Баранавіцкім раёне на інвалідным вазку з дому збегла бязногая жанчына.