У Мсціслаўлі збяруцца амаль 500 рыцараў
Іх шэсце з Замкавай гары 16 ліпеня адкрые рыцарскі фэст, які ўжо ў чацвёрты раз праходзіць у горадзе.
Апроч традыцыйных для такіх святаў рыцарскіх турніраў, на фэсце будзе шмат гістарычных рэканструкцыяў. Таксама там можна будзе ўбачыць фаер-шоў, паўдзельнічаць у майстар-класах па сярэдневечных танцах ды паслухаць канцэрт старадаўняй музыкі. На свята ў Мсціслаўль запрасілі гурты “Стары Ольса”, “Яварына” і “Фламея”.
Фестываль будзе ісці ўсе выходныя, інфармуе БЕЛТА.