У Мінску згадалі першага прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавэла
У панядзелак у сталіцы прайшоў вечар памяці культурнага, палітычнага і грамадскага дзеяча.
Ушанаваць выбітнага дзеяча прыйшлі беларускія літаратары, журналісты, грамадскія і палітычныя дзеячы, музыкі. Сярод іх — пісьменнік Уладзімір Арлоў, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, праваабаронца Валянцін Стэфановіч, музыка Лявон Вольскі. Таксама прысутнічалі выканаўца абавязкаў пасла Чэхіі ў Беларусі Дагмар Дыдзенка-Наваградска і амбасадар Славакіі ў Беларусі Марыян Серватка, інфармуе БелаПАН.
Вацлаў Гавэл (1936 — 2011) — вядомы чэшскі драматург, у часы камуністычнага рэжыму пераследаваўся за вольнадумства, быў зняволены ў турме, атрымаў статус "вязня сумлення". Пасля Пражскай вясны 1989 года быў абраны прэзідэнтам Чэхаславакіі, а пасля яе ліквідацыі ў 1993 годзе — прэзідэнтам Рэспублікі Чэхія. Займаў пасаду да 2003 года. У апошнія гады жыцця цяжка хварэў. Неаднойчы Вацлаў Гавэл выказваўся ў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў.
Фота — ЕРА