У Мінску сутыкнуліся аўтобусы, пацярпелі 16 чалавек (фота)

На прыпынку "Васняцова" аўтобус МАЗ спыніўся і пачаў высадку-пасадку пасажыраў. У гэты момант у яго ўрэзаўся іншы пасажырскі МАЗ. Як паведамляе БЕЛТА, пацярпелі пасажыры абодвух аўтобусаў, дзевяць чалавек шпіталізаваныя (дзяцей сярод іх няма).

У ДАІ адзначаюць, што абодва кіроўцы былі цвярозыя. Верагодна, прычынай аварыі стала няўважлівасць аднаго з іх — 55-гадовага мужчыны.

Фота — onliner.by