У Мінску разбіўся аўтамабіль ДАІ, які даганяў парушальніка (фота)
Здарэнне адбылося сёння раніцай у Кастрычніцкім раёне сталіцы. Супрацоўнікі ДАІ атрымалі сур'ёзныя траўмы.
Кіроўца Volkswagen Polo не спыніўся на патрабаванне інспектараў Дзяржаўтаінспекцыі і яны сталі яго пераследаваць. Неўзабаве да іх далучыўся экіпаж ДАІ Маскоўскага раёна. На Чыгуначнай вуліцы інспектар ў "Ладзе Прыёра" не саўладаў з кіраваннем, і аўтамабіль пратараніў асвятляльную мачту. Кіроўца і яшчэ адзін супрацоўнік ДАІ атрымалі сур'ёзныя траўмы. З разбітай машыны іх выцягнулі выратавальнікі з дапамогай спецінструмента.
Як паведамляе БЕЛТА, парушальніка затрымалі на праспекце Любімава. Высветлілася, што ён быў п'яны — у яго крыві было 1,77 праміле. Да таго ж, у мужчыны не было правоў кіроўцы.
Фота — onliner.by