У Мінгарсуд сёння перадалі справы Статкевіча, Уса і Класкоўскага

Пра гэта БЕЛТА паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Статкевічу і Усу 18 сакавіка выставілі абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў ч. 1 арт. 293 "Масавыя беспарадкі" КК Беларусі.

Акрамя таго, сёння ў Мінгарсуд была накіраваная крымінальная справа Аляксандра Класкоўскага, які абвінавачваецца па ч.1 і ч.2 арт. 293, а таксама па арт. 369 "Знявага прадстаўніка ўлады" і арт. 382 "Самавольнае прысваенне звання або ўлады службовай асобы" КК Беларусі.