У Мінгарсуд паступілі справы удзельнікаў "масавых беспарадкаў"
Пракуратура перадала ў Мінскі гарадзкі суд справы яшчэ чацвярых удзельнікаў "масавых беспарадкаў".
Аляксандр Квяткевіч, Дзмітрый Буланаў, Андрэй Пазняк і Арцём Грыбкоў абвінавачваюцца паводле ч.2 арт. 293 ("удзел у масавых беспарадках").
Нагадаем, сёння ж у Мінгарсуд паступілі справы Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса і Аляксандра Класкоўскага, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі "масавых беспарадкаў". А Класкоўскі, акрамя таго, у "Абразе прадстаўніка ўлады" і “Самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы".