У мінчука, які застрэліў міліцыянта, знайшлі склад зброі
У доме захоўвалася некалькі адзінак агнястрэльнай зброі, патроны, порах, кнігі і дыскі па стралковай зброі.
Нагадаем, учора на сталічнай вуліцы Машыністаў 59-гадовы мужчына страляў па сабаках у прыватным сектары недалёка ад Мінскага камбіната
сілікатных вырабаў. Відавочцы выклікалі міліцыю. Калі два аператыўныя
супрацоўнікі паспрабавалі затрымаць стралка, той адкрыў па іх агонь. Аднаго міліцыянта ён застрэліў, другога параніў. Сам мужчына пасля гэтага застрэліўся.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", мінчук страляў у праваахоўнікаў з нагана, а застрэліўся з абрэза. Эксперты цяпер высвятляюць паходжанне зброі.
На здымку Еўрарадыё: У гэтым гаражы застрэліўся Мікалай П., пасля таго, як забіў міліцыянта.