У Маскве затрымалі большасць удзельнікаў акцыі “Стратэгія 31”
Першапачаткова прадстаўнікі маскоўскай паліцыі казалі, што не будуць затрымліваць апазіцыянераў.
Чарговая акцыя прайшла ў Маскве незвычайна, але завяршылася цалкам традыцыйна, адзначае радыёстанцыя "Эхо Москвы". Праціўнікі афіцыйнага Крамля дзьве гадзіны сядзелі на Трыумфальнай плошчы. Аднак затым большасць ўдзельнікаў акцыі пратэсту апынуліся ў аўтазаках. Насуперак абяцанням, супрацоўнікі праваахоўных органаў ўжылі сілу і дзейнічалі даволі жорстка. Лідар "Другой Расіі" Эдуард Лімонаў піша ў сваім блогу аб 67-мі затрыманых.
Нагадаем, што акцыі “Стратэгіі 31” праходзяць кожнае 31 чысло. Яны павінны нагадаць расіянам аб 31-ым артыкуле канстытуцыі, які гарантуе свабоду сходаў.