У Маскве ўшанавалі памяць ахвяраў мінскага тэракту
11 красавіка беларусы Масквы ўсклалі кветкі да амбасады.
Учора ўвечары на прыступках амбасады ляжалі кветкі і стаялі запаленыя знічы. Нават у шапіку кветак каля бліжэйшай станцыі метро адзначылі, што ў гэты дзень было шмат пакупінікоў-беларусаў, што ішлі да пасольства. Вакол амбасады была ўзмоцненая ахова, піша nn.by.
Да прыступак перыядычна падыходзілі людзі і клалі кветкі. Мінакі пыталіся пра тое, што здарылася, і выказвалі спачуванні.
Фота — nn.by