У Маскве сёння пройдзе акцыя “Стратэгіі 31”

Прадстаўнікі расійскай апазіцыі маюць намер зноў выйсці на Трыўмфальную плошчу. Паліцыя, у сваю чаргу, рыхтуецца спыніць гэтую акцыю.

Лідар незарэгістраванай партыі “Іншая Расія” Эдуард Лімонаў паведаміў, што ўдзельнікі акцыі паспрабуюць правесці сядзячую забастоўку. Маскоўскія ўлады адмаўляюць Лімонаву ў правядзенні акцыі 31-га чысла ўжо трэці год.

Нагадаем, што назва “Стратэгіі 31” паходзіць ад 31-га артыкула расійскай канстытуцыі, які гарантуе свабоду сходаў. Форма правядзення акцый “Стратэгіі 31” вельмі падобная на беларускія “акцыі маўчання” па серадах.