У Магілёве пачаліся суды над Салаўёвым і Лапцэвічам

У адзін час у 12.15 у судзе Ленінскага раёна Магілёва пачаліся суды над затрыманымі ў Дзень Волі 25 сакавіка старшынёй магілёўскай абласной арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Змітром Салаўёвым і журналістам БелаПАН Уладзімірам Лапцэвічам. Затрыманыя абвінавачваюцца ў "непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі" і ў "дробным хуліганстве". Таксама стала вядома, што падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання Зміцер Салаўёў трымаў галадоўку.


Нагадаем, што ў Магілёве 25 сакавіка ў Дзень Волі было затрымана 10 чалавек — двое з іх былі абвінавачаны ў адміністрацыйных правапарушэннях і змешчаны ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе і знаходзіліся да суда.