У Магілёве частку вуліцы Цыялкоўскага прыстасавалі для інвалідаў па зроку
Менавіта тут жывуць у інтэрнатах і працуюць на прадпрыемстве “ТИФЛОС” шмат слабых на вочы магілёўцаў.
Як піша газета “Могилёвская правда”, камунальнікі зрабілі нізкія бардзюры паміж тратуарам і праезнай часткай. Уздоўж дарогі ўсталявалі жоўтыя поручні з закругленымі краямі. Побач з пешаходнымі дарожкамі – нізкія свяцільні. У прыцемках па іх можна вызначыць, дзе пераходзіць вуліцу.
Каб кіроўцы не ехалі па вуліцы занадта хутка, тут паставілі 10 новых светлафораў і спецыяльныя дарожныя знакі “Асцярожна, нявідушчы пешаход!” У будучыні плануецца пакласці тактыльную плітку з рэльефнай паверхняй. Гэта дапаможа пешаходам з кепскім зрокам адрозніваць што наперадзе — дарога ці небяспечная зона.