У Кіеве памянулі ахвяраў тэракту ў мінскім метро
11 красавіка, у гадавіну тэракту ў мінскім метро, у Кіеве ўшанавалі памяць загінулых у гэтай трагедыі.
Спачатку ў Міхайлаўскім саборы прайшла літургія па загінулых. Потым каля манументу “Памяці ахвяраў Галадамору” побач з Міхайлаўскім саборам актывісты “Беларускага цэнтру” ва Украіне ўсклалі кветкі, запалілі знічы і памаліліся. Былі ўзгаданыя жахлівыя ахвяры Галадамору і паіменна — ахвяры тэракту ў Мінску.
Нагадаем, што акцыі, прысвечаныя памяці ахвяраў тэракту, прайшлі ў розных гарадах Беларусі, а таксама ў Вільні.