У Канстанціна Жукоўскага, які адбывае арышт, зламаная нага

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка. Ён асабіста вазіў мыліцы для Жукоўскага. У Гомельскім ізалятары часовага ўтрымання ён даведаўся, што ў Жукоўскага зламана нага, і ў суботу, 24 верасня, яго вазілі ў лякарню.

Цяпер арыштаваны знаходзіцца ў гіпсе. Начальнік ізалятара адмаўляецца адпускаць Жукоўскага на лячэнне і кажа, што выконвае пастанову суда. Калі суд вырашыць па-іншаму, то толькі тады актывіста могуць вызваліць, адзначыў Судаленка.

Мяркуецца, што нагу Жукоўскаму зламалі міліцыянеры пры затрыманні. Нагадаем, апазіцыянера жорсткаа затрымалі 21 верасня напярэдадні "маўклівай акцыі". На судзе Жукоўскі скардзіўся на болі ў назе і прасіў аказаць яму медыцынскую дапамогу. Ён не мог стаяць, і даваў сведчанні седзячы. Суд прызначыў яму 15-суткавы арышт.