У Гродне ўшанавалі памяць ахвяр выбуху ў мінскім метро (фота)

Увечары 13 красавіка больш за 300 гродзенцаў прынеслі кветкі і свечкі на цэнтральную плошчу горада — Савецкую. Гэта былі пераважна маладыя дзяўчаты і хлопцы, якія даведаліся пра акцыю памяці ў сацыяльных сетках і мясцовых блогах.


Гродзенскую групу “Хвіліна маўчання” ў сетцы “укантакце” стварылі 11 красавіка. Толькі за адні суткі да яе далучылася каля 600 карыстальнікаў.

Адзначым, што за акцыяй назіраў загадчык аддзелу ідэалогіі гарвыканакама Сяргей Дубавец.