У Гродне пачалі судзіць удзельнікаў пікету ў Брузгах

Як адзначае Радыё "Свабода", паседжанне ідзе ў закрытым рэжыме. Пра гэта хадайнічалі прадстаўнікі абласной міліцыі. Яны спасылаюцца на тое, што ў справе ёсць дакументы толькі для службовага карыстання.


Пракуратура вобласці падала ў суд пазоў да 36 актыўных удзельнікаў несанкцыяванага пікету на памежным пункце пропуску "Брузгі". Гродзенская абласная міліцыя выставіла пазоў на 10 мільёнаў 115 тысяч рублёў, мытнікі прасілі кампенсацыю ў 7,5 млн рублёў. Сёння мытнікі падалі хадайніцтва пра змену пазову, але новая сума пакуль не абвяшчаецца.


Нагадаем, увечары 12 чэрвеня на памежным пераходзе "Брузгі" каля 200 чалавек перакрылі дарогу. Яны абураліся тым, што мытнікі не выпускалі на тэрыторыю Польшчы кіроўцаў, якія выязджалі туды другі дзень запар. Мытнікі казалі, што рашэнне ўраду пра абмежаванне і забарону вывазу за мяжу аўтамабільнага паліва і шэрагу спажывецкіх тавараў. Стыхійную акцыю спыніў спецназ. 22 чалавекі былі затрыманыя і аштрафаваныя.