У Гомелі не спыняюцца акцыі “маўклівага пратэсту”

За імі пільна сачылі спецназаўцы і людзі ў цывільным. Прыкладна праз сорак пяць хвілінаў удзельнікі маўклівай акцыі рушылі да прыпынка “Фабрыка 8 Сакавіка”. Іх суправаджалі два спецназаўцы. На прыпынку ўдзельнікі разышліся ў розныя бакі. Інфармацыі пра затрыманні не паступала.

Гомель застаўся адзіным горадам у краіне, дзе працягваюцца акцыі маўклівага пратэсту.

Нагадаем, што напярэдадні чацвёра невядомых напалі на пастаяннага ўдзельніка акцый Віталя Пратасевіча. Збіты Віталь сёння знаходзіўся на бальнічным і на акцыю не прыйшоў, паведамляе “Радыё Свабода”.