У Гомелі італьянца затрымалі за смску

На ламанай рускай мове ён растлумачыў сябрам па няшчасці, што быў затрыманы каля ўнівермага "Гомель", калі пісаў смс свайму сябру. Міліцыя ў той вечар у Гомелі затрымлівала ў асноўным тых, хто трымаў у руках мабільнікі.

Затрыманы італьянец стала жыве ў Гомелі. Ён мае там кавярню, паведамляе БелаПАН.

Усяго ў Гомелі ў сераду затрымалі 35 чалавек. Частку пазней адпусцілі. Лёс італьянца пакуль застаецца невядомым, вечарам 13 ліпеня ён заставаўся ў Цэнтральным РУУС Гомеля.