У Ганцавічах вымушаюць зліваць кіслату з акумулятараў на зямлю
Супрацоўнікі райспажыўсаюзнага склада другаснай сыравіны, якія прымаюць старыя акумулятары, дазваляюць гэта рабіць на сваёй тэрыторыі.
У Ганцавічах людзей, якія здаюць старыя акумулятары, вымушаюць выліваць з іх кіслату проста на зямлю, "у корчыкі".
Між тым, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў ужо выдала прадпісанне прыёмшчыкам за тое, што электраліт зліваюць на зямлю. Але на гэта ніхто не зважае. За кілаграм свінца людзям плоцяць 2190 рублёў, а акумулятар важыць каля дваццаці кілаграмаў.