У Драгічынскім раёне адкрылі помнік байцам НКВД, якіх забілі "лясныя браты"
У лістападзе 1944 года атрад старшага лейтэнанта Васільчанкі патрапіў у засаду і амаль цалкам загінуў.
У лесе, ва ўрочышчы Церабун за Жыраўскім каналам ля вёскі Малінаўка з’явіўся крыж у памяць 31 байца войскаў НКВД. Яны загінулі ў баі з атрадам украінскіх паўстанцаў.
Як піша газета “Драгічынскі веснік”, помнік уяўляе сабой не чырвоную зорку, а просты жалезны крыж. Рабілі і ставілі помнік беларускія памежнікі.