У былога палітвязня Аляксандра Малчанава прайшоў ператрус

Малчанаў напісаў, што міліцыянты прыйшлі а 8-ай гадзіне раніцы. Яны мелі пры сабе санкцыю пракурора. Ператрус матывавалі падазрэннямі ў захоўванні зброі. Аднак так нічога і не знайшлі.

Нагадаем, што Аляксандр Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 снежня быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі. 14 верасня быў памілаваны. Ён заявіў, што прашэння аб памілаванні не пісаў.