У брэсцкім ізалятары часовага ўтрымання стварылі бібліятэку
Правесці "суткі" з карысцю цяпер змогуць наведнікі Ленінскага РУУСа.
Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці, кнігі там з'явіліся пасля мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года кнігі ў Беларусі. У акцыі па зборы літаратуры ўдзельнічалі самі супрацоўнікі, чытво яны прынеслі з дому. Пакуль агулам набралася больш за 100 асобнікаў. Жанры самыя разнастайныя — ад навукова-папулярнай літаратуры да раману.