У Брэсце некалькі гадзін не хадзілі трайлебусы (фота)
Увечары 9 красавіка з-за абрыву дратоў без току засталася тралейбусная лінія.
Здарэнне адбылося ў "гадзіну пік". Прыкладна з 17.30 да 19.30 не было тралейбуснага руху па праспекце Машэрава і вуліцы Маскоўскай, паведамляе "Віртуальны Брэст".
Усе тралейбусы спыніліся, і на прыпынках сабралася вялікая колькасць людзей. У дадатак, на самым версе Кобрынскага моста адбылася невялікая аварыя. Праз гэта на ім утварыўся велізарны затор.


