У Брэсце кніга вершаў выйшла пасля цэнзурнага рэдагавання (фота)

Пра механізм цэнзуры Каско распавёў на творчай вечарыне, якая прайшла ў Брэсцкай абласной бібліятэцы.

Каско: "Зараз прыватныя выдавецтвы адкрыта кажуць пра цэнзуру. Можна смялей і вальней выдавацца ў дзяржаўным, бо іх не правяраюць. Можа праскочыць, прайсці. А прыватнікаў вельмі правяраюць. А каму гэта хочацца, страціць справу, бізнэс… І прытым: чаму я павінен падводзіць людзей?"

Алесь Каско кажа, што яго вершы выходзяць там-сям у газетным фармаце. Аўтар спадзяецца, што яны калісьці выйдуць і ў зборніку.