У Брэсце адкрылася выстава вясельнай фатаграфіі (фота)
У экспазіцыі прадстаўленыя працы пяці брэсцкіх фатографаў з творчага аб'яднання Dream Wedding.
Пра мэты і значнасць мерапрыемства для гораду Еўрарадыё распавяла адна з удзельніцаў — фатограф Вера Яромава.
Яромава: "У гэтай выставы ёсць некалькі мет. Па-першае, гэта, вядома, рэкламная. Але мы таксама хочам паказаць, што існуе не толькі класічная вясельная фатаграфія, бо тут ёсць месца і для крэатыву. Мы аб'ядналіся: пяць фатографаў, маладых, "фоткаем" 1-2 гады. Мы ставімся да фота не толькі як да камерцыі: больш узяць замоваў, больш здымаць… Спрабуем да кожнай пары знайсці падыход, з кожнай парай абмяркоўваем сцэнарый, месца дзеяння".
Праходзіць выстава на 2-м паверсе кінатэатра "Беларусь". Азнаёміцца з экспазыцыяй можна будзе да 18 сакавіка.





