У "Белавія" з'явяцца два новыя самалёты

Як паведаміў міністр транспарту Іван Шчэрба, яго ведамства плануе купіць два новыя самалёты ў Бразіліі. Гэта будуць самалёты сярэдняй далёкасці, у кожным можа змяшчацца 70 пасажыраў. Кожны з самалётаў будзе каштаваць Беларусі каля 50 мільёнаў долараў.

Раней паведамлялася, што новымі набыткамі "Белавія" стануць самалёт Embraer-175.

Па словах міністра, разглядаецца магчымасць набыць сёлета яшчэ некалькі самалётаў, але на іх пакуль няма грошай. Магчыма, кажа Шчэрба, дадатковыя самалёты возьмуць на ўмовах лізінгу.