У бацькі Палажанкі здарыўся сардэчны прыступ

Сэрца не вытрымала перажыванняў за дачку Насту Палажанку. Ад 5 траўня яе судзяць у судзе Фрунзенскага раёна Мінску.

Як паведамляе "Хартыя'97", Уладзімір Палажанка да абеду 5 траўня прысутнічаў у зале судовых паседжанняў. Падчас перапынку адправіўся на працу. Менавіта на працы бацька Палажанкі знепрытомнеў і яго забрала "хуткая дапамога". Як выявілася, сэрца не вытрымала напружання — ва Уладзіміра Палажанкі здарыўся сардэчны прыступ.

Цяпер бацьку Насты палепшала, аднак лекары не дазваляюць яму нават хадзіць. І ён павінен заставацца ў лякарні.

Дарэчы, Уладзімір Палажанка адзін выхоўвае дваіх дзяцей — Насту і Сяргея.