У Баранавічах пройдзе адзіночны пікет супраць збяднення

Ён хоча прыцягнуць увагу жыхароў горада да непамернага павышэння цэнаў на тавары і паслугі і замарожвання заробкаў. Пікет ён мяркуе правесці 10 ліпеня у адзіночку. Дарэчы, яго зямляк з Украіны Мікалай Чарнавус таксама ладзіў пікет аднаасобна.


За паслугі міліцыі і "хуткай дапамогі" Грык плаціць не збіраецца: аптэчку возьме з сабою, а міліцыю пры неабходнасці выкліча па тэлефоне. Пікетаваць актывіст хоча ў старым парку — там улады дазволілі ладзіць акцыі. На грудзях у актывіста будзе апазнавальны знак — бэдж з надпісам”Рыгор Грык, арганізатар пікету”.