У Баранавічах кіроўца без правоў трапіў у аварыю, загінула пасажырка (фота)

26-гадовы малады чалавек без дазволу ўзяў ключы ад аўтамабіля сваёй маці. Рухаючыся па горадзе на Volvo, ён вырашыў падвезці 48-гадовую жанчыну. Аднак неўзабаве не саўладаў з кіраваннем, з'ехаў з дарогі і перакуліўся. Пасажырка загінула на месцы, кіроўца не пацярпеў, інфармуе сайт onliner.by.