У Бабруйску міліцыянты зладзілі "перапіс насельніцтва"
Яшчэ а 18 гадзіне па перыметры плошчы Леніна былі выстаўленыя міліцэйскія "кардоны", якія спрабавалі не дапусціць збору людзей на плошчы.
У выніку “Маўклівая Акцыя” у Баруйску сабрала каля 150 чалавек. Але многія бабруйчане папросту не змаглі патрапіць туды, бо іх не прапускалі патрульныя міліцыянты.
На спробу іх сфатаграфаваць праваахоўнікі адварочваліся і хавалі твары. Некаторыя спрабавалі перашкодзіць журналістам здымаць, але пры гэтым вадзілі за сабой людзей ў цывільным, якія здымалі натоўп.
Спачатку людзей спрабавалі груба выгнаць з плошчы, без тлумачэнняў сваіх паводзінаў, але калі многія пачалі абурацца, міліцыянты перайшлі на тактыку запужвання. Большасць прысутных "перапісвалі" і шматзначна казалі, што іх дзеянням дадуць "прававую ацэнку".
Акцыя прайшла без затрыманняў, і пасля 19.30 людзі пачалі паволі разыходзіцца.