Тры памылкі на рэкламе з удзелам Akute. Фотафакт

Найперш, аўтары плаката зрабілі памылку ў імені лідара Akute Станіслава Мытніка. Па-другое, некалькі гадоў таму ў гурце змяніўся бубнач. Замест Паўла Емяльянава (які, дарэчы, на 7 гадоў маладзейшы за ўказаны ў рэкламе ўзрост) у Akute ужо некалькі гадоў грае Павел Філатаў.

Яшчэ адна памылка схавалася ў самым нізе плаката, дзе пералічаныя альбомы Akute. Назве альбома “Дзевачкі і космас” адпавядае вокладка альбома “Не існуе”, назве альбома “Не існуе” ― вокладка “Дзевачкі і космас”.

Кава рэкламуецца пад слоганам “Памыляйся. Толькі не здавайся!” Але ў агенцтве маркетынгавых камунікацый Publicis Hepta Group, якое стварыла рэкламу, Еўрарадыё паведамілі, што памылкі тэхнічныя? і ніякага прыхаванага сэнсу ў іх не было.

“Часам нашыя вярстальшчыкі памыляюцца. Але не здаюцца!” ― дадалі ў Hepta.

Цяпер памылкі выпраўленыя, новы варыянт рэкламы можна ўбачыць на сайце агенцтва.