“Транснафта”: Расійская нафта на беларускія НПЗ так і не пайшла

 Пра гэта Еўрарадыё заявіў прэс-сакратар кампанія “Транснафта” Ігар Дзёмін.

Ігар Дзёмін: “Наша кампанія чакае заканчэння перамоў. Мы вельмі хочам пачаць пракачку. Бо для нас гэта згублены прыбытак — мы атрымліваем за кошт таго, што мы качаем. Таму мы зацікаўленыя ў тым, каб сітуацыі нармалізавалася. Але ўплываць на яе мы не можам. Проста сядзім і чакаем. І як толькі будзе знойдзены прыймальны кошт і пачнуць афармляцца дамовы — мы адразу пачнем пракачку”.

Нагадаем, “Транснафта” планавала ад пачатка студзеня перакачаць на беларускія НПЗ 1,5 млн тон нафты. Але паколькі дамовы на пастаўкі падпісаныя не былі, зарэзерваваную для Беларусі нафту пачалі перакачваць на іншыя заводы, як расійскія, так і ўкраінскія.