Cёння ўпершыню пакажуць відэа захопу Канавалава і Кавалёва
Да ўгодкаў тэракту з'явіцца спецыяльны рэпартаж "Метро" Агенцтва тэленавінаў.
Яго пакажуць у 21.45 на тэлеканале "Беларусь-1".
Нагадаем, што выбух у сталічным метро прагрымеў 11 красавіка 2011 году. Праз два дні былі арыштаваныя падазраваныя у яго арганізацыі — ураджэнцы Віцебска Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. У канцы лістапада 2011-га суд прызнаў іх віну і прыгаварыў да смяротнага пакарання. 15 сакавіка сёлета яны былі расстраляныя.
На здымку: Момант захопу спецназам Уладзіслава Кавалёва ў мінскай кватэры.