Таварны знак President зарэгістраваны пад корм для жывёл і рыб

Акадэмія навук зарэгістравала таварны знак “Белка” пад вытворчасць... алкаголю. Але на паліцах “акадэмічнай” гарэлкі “Белка” няма.

Гэты таварны знак сапраўды зарэгістраваны ў адносінах да алкагольнай прадукцыі, — паведамляе намеснік гендырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Дзяніс Нядвецкі. — Але таварныя знакі не заўжды рэгіструюцца дзеля таго, каб самому выкарыстоўваць іх для вытворчасці пазначаных тавараў. Гэту рэгістрацыю я цалкам нармальна расцэньваю як недапушчэнне выкарыстання таварнага знаку “Белка” ў адносінах да тавараў, якія Акадэміі навук могуць быць нецікавыя. Бо такое выкарыстанне можа пашкодзіць рэпутацыі НАН Беларусі...”

Скрыншот з сайта belgospatent.org.by


Таварны знак “Белка” Акадэмія навук таксама можа выкарыстоўваць пад вытворчасць канцылярскіх тавараў, вопраткі, абутку, мінеральнай вады, для аказання навуковых паслугаў….

Гарэлка з падобнай да "Белкі" назвай выпускаецца ў Расіі. Фота з сайта fototelegraf.ru

У базе дадзеных на сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці высвятляем, ці зарэгістраваны ў Беларусі таварныя знакі на іншыя папулярныя словы.

Таварны знак “Президент” заняты пад вытворчасць алкаголю і аказанне паслугаў па забеспячэнні экспарту-імпарту...

А вось таварны знак President адна з тайваньскіх кампаній зарэгістравала пад кармы для жывёл, рыб і крэветак, локшыну хуткага прыгатавання, сокі і соевае малако.

У базе дадзеных Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці спрабуем знайсці, ці зарэгістраваны ў Беларусі іншыя папулярныя словы.

Папулярнае слова

Таварныя знакі

Пад якую прадукцыю і якія паслугі зарэгістраваны таварны знак?

Парламент

Зубр

“Зубр”, “Зубровка особая настойка горькая”, “Зуброўка”, ZUBRAVA і інш.

Алкагольная прадукцыя, вытворчасць металаў, аўтатавары, забаўкі, спартовыя тавары і г.д.

Інтэрнет

“Интернетдизайнпроект”

Навуковыя і тэхналагічныя паслугі, распрацоўка і ўдасканаленне праграмнага забеспячэння камп’ютараў і г.д.

Асаблівых патугаў, каб зарэгістраваць свой уласны таварны знак, не трэба. На сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці правяраем, ці не заняты, да прыкладу, таварны знак “Яўген Компані”. Не заняты.

Цяпер трэба аформіць заяву, да якой прыкласці фотаздымкі таварнага знаку. Дзяржаўная пошліна для рэгістрацыі не больш чым трох класаў тавараў і паслуг абыдзецца ў тры базавыя велічыні (100 тысяч за падачу заявы і 200 — за правядзенне экспертыз).

Таварны знак мусіць прайсці праз выпрабаванні. Гэта спачатку папярэдняя экспертыза і экспертыза па сутнасці. Ваш уласны брэнд могуць і развярнуць, калі ён ужо заняты ці не адпавядае этычным нормам. Напрыклад, калі вы назавеце свае цыгарэты “Вітамінкай”.

Еўрарадыё знайшло ў базе дадзеных Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці нават такое слова, як... “Інтэрнет”.

Еўрарадыё запыталася ў мінакоў, як назваць гарэлку, каб яе не пілі. Адказы ў апытанцы:

120824 STR NazvaVodki.mp3