Сёння — Дзень Волі

25 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла Трэцюю Устаўную грамату. Менавіта гэты дакумент упершыню абвяшчаў незалежнасць Беларусі.

У міжваенны перыяд гэтае свята ўрачыста адзначалася ў Заходняй Беларусі. Па вайне яго больш святкавалі ў эміграцыйных колах. У БССР яго таемна святкавалі нешматлікія дысідэнты.

Адрадзілася святкаванне Дня Волі на мяжы 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя. Ад пачатку 1990-х гадоў у Мінску ды іншых гарадах Беларусі ў гэты дзень сталі ладзіцца палітычныя акцыі, мітынгі, шэсці.

Фота — dzedzich.org