Сёння адбудуцца суды над Івашкевічам, Дземідзенкам і Губскай
Палітык Віктар Івашкевіч, актывіст Маладога фронту Мікола Дземідзенка і сябра БХД Ірына Губская, якія былі затрыманыя ў Дзень Волі, знаходзяцца на Акрэсціна.
Віктара Івашкевіча абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Паводле рапартоў спецназаўцаў, Івашкевіч "размахваў рукамі, гучна лаяўся і непадпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі".
Нагадаем, у Дзень Волі ў Беларусі было затрымана каля 70 чалавек.
У Мінску цягам дня было затрымана больш за 50 чалавек. У рэгіёнах Беларусі 25 сакавіка было затрымана 17 грамадскіх актывістаў і 1 журналіст, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".