Сяргей Вазняк гатовы на судзе "прызнаць віну часткова"

"Учора падпісаў пастанову, што прачытаў усе 29 тамоў. Я ўжо вызначыўся са сваёй пазіцыяй на судзе — буду прызнаваць віну часткова. Так, сапраўды заклікаў людзей прыйсці на несанкцыянаваны мітынг на Плошчу — і гэта адзінае дзеянне, якое ідзе насуперак закону. Больш нічога незаконнага я не рабіў і больш мне выставіць няма чаго", — сказаў Сяргей Вазняк "Беларускаму партызану".

Ён таксама адзначыў, што прачытаў у крымінальнай справе паказанні сваіх калегаў па кампаніі "Гавары праўду!" і лічыць, што яны "ў часе следства паводзіліся годна". "Не ведаю, як калегі ацэньваюць маё паводзіны, але тое, якія паказаньні давалі яны ў часе следства, як паводзілся, як трымаліся, — я да іх пачаў ставіцца з яшчэ большай павагай, чым нават раней", — сказаў Вазняк.