Сяльгаспрадпрыемствы разлічваюцца за паліва малаком

Як распавяла намесніца міністра сельскай гаспадаркі Надзея Каткавец, праблем з палівам у прадпрыемстваў АПК сёлета не будзе. Яна расказала, што створаная схема разлікаў за атрыманае паліва. Кожнае сяльгаспрадпрыемства мае адмысловы рахунак, куды на працягу года пералічвае пэўны адсотак сродкаў ад продажаў малака. Менавіта з гэтых грошай пазней прадпрыемствы разлічваюцца за атрыманае на пасяўную паліва.