Судзіць будуць адразу семярых удзельнікаў Плошчы
Чакаецца разгляд справы Дзмітрыя Уса, Мікалая Статкевіча, Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбко і Зміцера Буланава.
Крымінальная справа абванавачваных у масавых беспарадках кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса, Мікалая Статкевіча, удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбко і Зміцера Буланава будзе у самы бліжэйшы час разгледжаная ў судзе Ленінскага раёна Мінска.
Дакладнай даты пакуль не прызначана, аднак вядома, што судовы працэс будзе весьці Людміла Грачова.
Нагадаем, што некалькі дзён таму Пракуратура Мінска перадала ў Мінскі гарадзкі суд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца і Ірыны Халіп, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".