Судовае паседжанне па справе Мікіты Ліхавіда перанесена на 29 сакавіка
Адвакат абвінавачанага Дар'я Ліпкіна не з'явілася ў суд па прычыне хваробы дзіцяці.
Абвінавачванаму было прапанавана скарыстацца паслугамі іншага адваката, аднак Ліхавід заявіў пра яго адвод, паколькі новы адвакат не будзе дасканала азнаёмлены з матэрыяламі справы.
20-гадовага юнака вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках, нанясенні шкоды будынку Дома урада, а таксама ўзброеным супраціве супрацоўнікам міліцыі.
Нагадаем, актывіст Руху "За свабоду" Мікіта Ліхавід быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнаці і асуджаны на 15 сутак арышту ў Жодзінскім СІЗА. Аднак 23 студзеня пастанова аб арышце была адменена, і Мікіта быў пераведзены ў статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках. З Жодзіна яго перавялі ў мінскую "Валадарку".
фота: belpolitics.org