Суд спыніў адміністрацыйную справу "за кубікі"

Так вырашыла суддзя Цэнтральнага раёна Мінску Таццяна Ткачова, інфармуе Радыё "Свабода".

Нагадаем, 9 кастрычніка Гуліна, Лук’янчука і Давыдчыка затрымалі на Кастрычніцкай плошчы. Яны ладзілі перформанс "Персанальны манумент", які адбываўся ў рамках міжнароднага арт-праекту "Going Public. Пра цяжкасці публічнага выказвання".

Удзельнікі перформансу насілі па горадзе жоўты паралелепіпед і тры ружовыя кубы, усталёўвалі іх на плошчах і фатаграфавалі.

Фота — artaktivist.org