Суд над мадэльерам Сашам Варламавым пачнецца 4 лютага
Пакуль жа суддзя працягвае вывучаць матэрыялы справы.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, судзіць мадэльера будзе Надзея Навіцкая. Раней яна разглядала справы апазіцыянераў і праваабаронцаў.
Нагадаем, што мадэльера вінавацяць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. У іх ліку махлярства ў асабліва буйным памеры, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры, прыўлашчванне маёмасці, ухіленне ад выплаты падаткаў, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.
У Следчым камітэце кажуць, што ў якасці сведак па крымінальнай справе дапытаныя больш за 800 чалавек. Пацярпелымі прызнаныя 353 асобы, паведамляе interfax.by. Сам Варламаў знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года.