Статкевіча і Севярынца паказалі ў эфіры перадачы "Контуры"
Статкевіч выглядаў досыць змучана, увесь сівы. Севярынец моцна схуднеў.
Учора на тэлеканале АНТ былі паказаныя вязні "амерыканкі" Мікола Статкевіч і Павел Севярынец. Выглядае, што іх здымалі скрытай камерай падчас азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы.
Севярынцу і Статкевічу паведамілі пра прызнанні Алеся Міхалевіча і ягоны выезд з краіны. На гэта Мікола Статкевіч прамовіў: "Да? Хм…" Статкевіч выглядаў досыць змучана, увесь сівы.
Павел Севярынец гэтаму не здзівіўся. "Із страны (з’ехаў —)? Ну пасля таго, што ён учудзіў...". Што менавіта "учудзіў" Міхалевіч, не далі тлумачэнняў. Севярынца паказалі у спартовым касцюме. Ён моцна схуднеў.
У эфіры БТ таксама дэманстраваліся кадры са зняволенымі. У іх з’яўляліся Павел Вінаградаў, Ілля Васілевіч, Арцём Грыбко, Алег Федаркевіч. Яны тлумачылі, дзеля чаго прыйшлі на Плошчу 19 снежня, паведамляе "Наша Ніва".