Справа "анархістаў" неўзабаве паступіць у суд
Актывісты анархісцкага руху, якія знаходзяцца ў зняволенні, да 12 красавіка будуць знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы. Затым справу перададуць у суд.
Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч абвінавачваюцца адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ, за што ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".