Спецдакдадчыка ААН праінфармавалі пра ціск на беларускіх адвакатаў

Праваабаронцы паведамілі прадстаўніцы ААН пра тое, што адвакаты Ганна Бахціна, Дар’я Ліпкіна і Зарына Агеева пазбаўленыя ліцэнзіяў. А на адвакатку Таццяну Агееву завялі крымінальную справу. Аўтары звароту выказваюць занепакоенасць сітуацыяй, якая склалася ў краіне. Факты запалохвання абаронцаў і пазбаўлення іх ліцэнзіяў ставіць пад пагрозы незалежнасць адвакацкай супольнасці, гаворыцца ў дакуменце.
 
Юрыст Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова лічыць, што цяпер пайшла другая хваля адміністрацыйнага ціску на адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў справы 19 снежня і цяпер з’яўляюцца прадстаўнікамі палітвязняў. З-за таго, што адвакатаў пазбаўляюць ліцэнзіяў, некаторыя асуджаныя за Плошчу цяпер не могуць атрымаць юрыдычную дапамогу, знаходзячыся ў турме.

У сваім звароце праваабаронцы заклікаюць спецдакладчыка ААН зрабіць усе магчымыя захады ў межах яе мандату, паведамляе Хартыя-97.