Служба бяспекі прэзідэнта: чыноўнік скраў пяць блакітных елак!

"Дыпсервіс" — арганізацыя, якая займаецца абслугоўваннем дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый. Акрамя таго, у абавязкі ўстановы таксама ўваходзіць матэрыяльна-тэхнічнае і сацыяльна-бытавое забеспячэнне дзейнасці вышэйшых службовых асобаў нашай краіны.

Па сваім статусе згаданы чыноўнік адносіцца да служачых дзяржаўнага апарату і ўносіцца з кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы. Пра ўзровень яго заробку нічога невядома, але можна меркаваць, што ён значна вышэйшы за сярэдні. У гэтай сітуацыі дзіўна тое, у чым падазраецца першы намеснік кіраўніка "Дыпсервіса" — крадзяжы пяці блакітных елак, адзначае "Ежедневник".

Следчым камітэтам па матэрыяле Службы бяспекі прэзідэнта распачатая крымінальная справа. Чыноўніку інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па артыкуле "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі".